Спадчына: Лінава
Серада, 08 Снежань 2021 15:28
28 снежня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Мікалаевіча) Папекі (1961), паэта, перакладчыка, краязнаўца
Мікалай Мікалаевіч Папека нарадзіўся 28 снежня 1961 г. у в. Турная Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981). Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Украінскай сельскагаспадарчай акадэміі ў Кіеве па спецыяльнасці «заатэхнік-пчаляр» (1986).